Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

ПАЗАКЛАСНАЕ ЧЫТАННЕ ПА ТЭМЕ: "ЧАЛАВЕК БЕЗ РАДЗІМЫ, ШТО САЛАВЕЙ БЕЗ ПЕСНІ"

Дата: 26 октября 2020 в 20:54, Обновлено 26 октября 2020 в 21:12
Автор: Шлык И. Н.
2 165 просмотров

Эдзі Агняцвет
«Зямля з блакітнымі вачамі»

Зямля з блакітнымі вачамі —
Раздолле рэчак і лугоў!
Тут называюць Васількамі
На Беларусі хлапчукоў. Далей прачытай у кніжцы.

Алесь Бадак
«Маленькі чалавек у вялікім свеце»

Дарагі дружа!
А ці ведаеш ты, дзе ты жывеш? «Ну, вядома ж ведаю, — напэўна, адкажаш ты, — дома!» Але што такое «дом»?
Далей прачытай у кніжцы.

Беларуская народная казка
«Жаронцы»

Жылі дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было — толькі пеўнік і жаронцы.
Дзіўныя гэта былі жаронцы: паложыць у іх дзед зярнятка, пакруціць раз-другі, і цэлая кадушка мукі намелецца.
Далей прачытай у кніжцы.

Данута Бічэль
«Белая Русь»

Шчочку да вуснаў туліць,
каб таямніцу спытаць:
— Белая Русь, матуля,
гэта дзяўчынка? Так?
Далей прачытай у кніжцы.

Артур Вольскі
«Роднае слова»

Здарылася так, што людзі аднаго краю палічылі, быццам мова, якою гаварылі іх бацькі, дзяды і прадзеды, непрыгожая. Нават грубая і нягеглая .
Далей прачытай у кніжцы.

Артур Вольскі
«Беларусь — мая Радзіма»

Якая прыгожая назва ў нашай краіны — Беларусь!
А яшчэ мы завём яе — Радзіма.
А яшчэ — Бацькаўшчына.
Далей у кніжцы.

Віталь Вольскі
«Беларускае мора»

«Беларускае мора». Мне прыходзяць на памяць гэтыя словы. Так нярэдка называюць Нарач. Далей у кніжцы.

Авяр’ян Дзеружынскі
«Я спяваю, ты спявай!»

Я спяваю, ты спявай.
Я люблю свой родны край.
Край азёраў і крыніц,
Поўны цудаў, таямніц.
Далей прачытай у кніжцы.

Авяр’ян Дзеружынскі
«Прамяніся ярчэй і ярчэй»

Прамяніся ярчэй і ярчэй
Ды звіні ўсё званчэй і званчэй,
Наша простае, шчырае слова —
Беларуская мова.
Далей прачытай у кніжцы.

Васіль Жуковіч
«Няма даражэйшай зямлі»

Між лясамі ды азёрамі —
лугавіны і палі...
Я не ведаю, не ведаю
прыгажэйшае зямлі.
Далей прачытай у кніжцы.

Васіль Жуковіч
«Радзімаю нашай край гэты завецца…»

На свеце існуе такая краіна,
дзе хвоі ажно дастаюць аблачыны,
дзе рэкі, азёры ў суседстве з лясамі
напоўнены салаўёў галасамі.
Далей у кніжцы.

Уладзімір Караткевіч
«Родная зямля»

Я хачу правесці вас па зямлі, якая для мяне даражэй за усё. Самы ўтульны і чароўны кут.
Якая яна, мая зямля?
Далей прачытай у кніжцы.

Алесь Карлюкевіч
«Рыбнае царства»

Жыццё ставіла чалавека ў такія ўмовы, што яго харчаванне залежала выключна ад прыроды. У рэках і азёрах хапала рыбы: у некаторых мясцінах гэта была першая сялянская ежа.
Далей прачытай у кніжцы.

Уладзімір Карызна
«Наша Беларусь»

Край ты мой,
Навек адзіны:
Вецер сіні.
Рык ласіны.
Далей прачытай у кніжцы.

Уладзімір Карызна
«Роднае слова»

Роднае слова —
Матчына слова —
3 гукаў чароўных
Выткана мова.
Далей прачытай у кніжцы.

Якуб Колас
«Родныя вобразы»

Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я.
Далей прачытай у кніжцы.

Янка Купала
«Сын і маці»

— Мамка, мамка, нам сягоння
Гаманілі ў школе
Аб якойсьці Беларусі,
Што жыве на волі.
Далей прачытай у кніжцы.

Легенда
«Адкуль пайшлі беларусы»

Калісьці яшчэ свет толькі зачынаўся, дык нічога нідзе не было. Усюды стаяла мёртвая вада, а пасярод вады тырчэў нібы камень. Адзін раз пярун разыграўся і давай пыляць стрэламі ў гэты камень.
Далей прачытай у кніжцы.

Уладзімір Мазго
«Беларуска»

Беларуска, беларуска,
Па сцяжынцы крочу вузкай
Між азёраў і бароў —
На сустрэчу да сяброў.
Далей прачытай у кніжцы.

Паданне
«Добры Жыцень»

Пры суседнім сяле, пад старою вярбою, здавён жыў Жыцень. Дзядок такі. 3 доўгай барадою. Трошкі на мяне, Лесавічка, падобны.
Далей …

Паданне
Паданне пра Жыцень

Жыцень — Бог восені. Беларусы здаўна ўяўлялі яго крыху грозным, нібыта вечна некім ці нечым незадаволеным. Жыцень, як гаворыцца ў павер'і, нізкага росту, худы, даволі сталага веку, з трыма вачыма, з ускудлачанымі валасамі.
Далей прачытай у кніжцы.

Міхась Пазнякоў
«У родным краі»

Грае вечар на цымбалах,
Плаўна музыка цячэ,
Месяц у блакітных далях
Пакруглеў і паярчэў.
Далей прачытай у кніжцы.

Міхась Пазнякоў
«Родныя назвы»

Тут Дняпро бяжыць прывольна,
Сож, Бярэзіна, Дзвіна,
Прыпяць, Шчара, Свіслач, Нёман,
Вілля, Піна, Буг, Дзісна..
Далей прачытай у кніжцы.

Алесь Пісьмянкоў
«Цымбалы»

Без цымбалаў немагчыма
Уявіць зямлю — Айчыну,
Бо і ў радасці, і ў скрусе
Любяць іх на Беларусі.
Далей прачытай у кніжцы.

Янка Сіпакоў
«Першы астраном»

Народ — самы першы наш астраном. Вось як беларусы расказалі ў сваіх паданнях пра стварэнне свету: «Неба зроблена так, што яно мае сем столак. Мы бачым толькі першае неба. Далей прачытай у кніжцы.

Максім Танк
«Лемантар»

Добры дзень, мой браце юны!
Я прынёс табе як дар
Ад Скарыны-бацькі кнігу —
Беларускі лемантар.
Далей прачытай у кніжцы.

Максім Танк
«Хлеб»

Аднойчы на кірмаш здалёк
Вандроўнік плёўся ў горад
І наракаў на свой мяшок,
Набіты лустай спорай.
Далей прачытай у кніжцы.

Уладзімір Ягоўдзік
«Слуцкія паясы»

Сёння яны знаходзяцца ў самых вядомых музеях Лондана і Парыжа, Варшавы і Кіева, Масквы і Нью-Норка. Вельмі багаты і каштоўны збор таксама захоўваўся ў Мінску, але ў гады другой сусветнай вайны быў незваротна страчаны. Цяпер на Беларусі засталіся толькі фрагменты ад гэтых дзівосных вырабаў. Далей прачытай у кніжцы.

Уладзімір Ягоўдзік
«Славутыя людзі Зямлі нашай роднай. Крыж-святыня»

У далёкай старажытнасці людзі налічвалі сем цудаў свету. Яны і цяпер усім добра вядомы.
Егіпецкія піраміды. Калос Радоскі — гіганцкая статуя бога Сонца на востраве Радос.
Жылі такія творцы і на Беларусі. Яны пакінулі пасля сябе спадчыну, якая пераканаўча сведчыць — мы, беларусы, сказалі сваё слова ў гісторыі і можам смела глядзець у будучыню.
Далей прачытай у кніжцы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.