Спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі, нашых землякоў Івана Пятровіча Шамякіна і Івана Паўлавіча Мележа.
Сёлетні год знакавы для нашай Гомельшчыны і наогул для ўсёй Беларусі: спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі, нашых землякоў Івана Пятровіча Шамякіна і Івана Паўлавіча Мележа.
Сёлетні год знакавы для нашай Гомельшчыны і наогул для ўсёй Беларусі: спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі, нашых землякоў Івана Пятровіча Шамякіна і Івана Паўлавіча Мележа.
Іван Пятровіч Шамякін
Нарадзіўся Іван Пятровіч Шамякін 30 студзеня <st1:metricconverter productid="1921 г" w:st="on">1921 г</st1:metricconverter>. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і лесніка. Сям’я часта пераязджала. Пасля заканчэння сямігодкі вучыўся ў Гомельскім тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў, які скончыў <st1:metricconverter productid="1940 г" w:st="on">1940 г</st1:metricconverter>. Па нaкіpaвaнні паехаў у Бeлacтoк, дзe працаваў тэxнікaм пpaмкaмбінaтa, aлe xyткa быў пpызвaны ў Чырвоную Армію. З 1940 г. служыў пад Мурманскам, быў курсантам вучэбнай батарэі зенітна-артылерыйскага дывізіёна.
У час Вялікай Айчыннай вайны — камандзір гарматы, камсорг дывізіёна. Ваяваў пад Мурманскам, Кандалакшай, Петразаводскам, удзельнічаў у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры.
Пасля дэмабілізацыі восенню <st1:metricconverter productid="1948 г" w:st="on">1948 г</st1:metricconverter>. вярнуўся на радзіму. У 1945-1948 гг. настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага раёна. З 1946 г. вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1948 г. пераехаў у Мінск. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1950). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, у 1952-1953 гг. быў галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна» (цяпер часопіс «Нёман»). З 1954 г. — намеснік старшыні, з <st1:metricconverter productid="1966 г" w:st="on">1966 г</st1:metricconverter>. — сакратар, з 1968 г. — другі сакратар, з <st1:metricconverter productid="1971 г" w:st="on">1971 г</st1:metricconverter>. — першы намеснік старшыні, у 1976-1980 гг.— першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1980-1990 гг. — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963-1985) і СССР (1980-1989). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971-1985). У 1963 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у працы 18-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Уваходзіў у склад ЦК КПБ (з <st1:metricconverter productid="1976 г" w:st="on">1976 г</st1:metricconverter>.), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру (з 1987 г.).
Памёр 14 кастрычніка <st1:metricconverter productid="2004 г" w:st="on">2004 г</st1:metricconverter>., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
У гады вайны з вершамі і нарысамі выступаў у армейскім друку. Першы празаічны твор «Помста» быў надрукаваны ў часопісе «Полымя» ў <st1:metricconverter productid="1945 г" w:st="on">1945 г</st1:metricconverter>. Аўтар раманаў «Глыбокая плынь» (1949), «У добры час» (1952), «Крыніцы» (1956), «Сэрца на далоні» (1964), «Снежныя зімы» (1968), «Атланты і карыятыды» (1974), «Вазьму твой боль» (1979), «Петраград — Брэст» (1983), «Зеніт» (1987), «Злая зорка» (1993), «Вялікая княгіня» (1996). Стварыў пенталогію «Трывожнае шчасце»: аповесці «Непаўторная вясна» (1957), «Начныя зарніцы» (1958), «Агонь і снег», «Пошукі сустрэчы» (абедзве — 1959), «Мост (1965). Выдаў зборнікі прозы «Помста» (1945), «На знаёмых шляхах» (1949), «Дзве сілы» (1951), «Першае спатканне» (1956), «Матчыны рукі» (1961), «Вячэрні сеанс» (1968), «Бацька і дзеці» (1971), «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» (1976), «У роднай сям’і» (1986), «Драма» (1990), «Сатанінскі тур» (1995), «Палеская мадонна» (1998), «Пошукі прытулку» (2001). Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў «Размова з чытачом» (1973), «Карэнні і галіны» (1986). Асобным выданнем выйшаў дзённік пісьменніка «Роздум на апошнім перагоне» (1998). Напісаў п’есы «Не верце цішыні» (1958), «Выгнанне блудніцы» (1961), «Дзеці аднаго дома» (1967), «Экзамен на восень» (1973), «Баталія на лузе» (1975), «І змоўклі птушкі» (1977), Залаты медаль» (1979). Аўтар сцэнарыя чатырохсерыйнага тэлеспектакля «Трывожнае шчасце» (з А. Гутковічам, паст. у 1968), кінасцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Крыніцы» (з Ю. Шчарбаковым, 1964), «Хлеб пахне порахам» (1973). У 1974 г. выйшаў зборнік кінааповесцей і п’ес «Экзамен на восень». Па творах пісьменніка зняты мастацкія фільмы «Сэрца на далоні» (1964), «Гандлярка і паэт» (1978), «Шлюбная ноч», «Вазьму твой боль», «Атланты і карыятыды» (1980) (усе — 1980), «Глыбокая плынь» (2005). Выйшлі Зборы твораў у пяці (1965-1966), шасці тамах (1977-1979), васьмі тамах (2003-2007) і адным томе (2009). У 2010-2014 гг. ажыццёўлена пасмяротнае выданне Збору твораў у 23 тамах.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Айчыннай вайны ІІ ступені, Дружбы народаў, Знак Пашаны, ордэнам Айчыны ІІІ ступені, медалём Ф. Скарыны, іншымі шматлікімі медалямі. Імeм Івана Шамякіна нaзвaны дзяржаўны ўніверсітэт у Мазыры, вуліца ў Мінску (мікрараён «Сухарава»), у <st1:metricconverter productid="2006 г" w:st="on">2006 г</st1:metricconverter>. у гонар народнага пісьменніка адкрыты помнік-бюст у вёсцы Карма Добрушскага раёна, усталяваны мемарыяльныя дошкі на доме № 11 па вуліцы Янкі Купалы ў Мінску (2006) і на будынку сельскай бібліятэкі на радзіме народнага пісьменніка ў вёсцы Карма (2016).
Іван Паўлавіч Мележ

Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921, в. Глінішча, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 9 жніўня 1976, Мінск) — беларускі празаік, драматург, публіцыст.
Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Прыкладам жыццёвай мудрасці была маці Марыя Дзянісаўна. Будучы пісьменнік з пяці гадоў пасвіў свіней. Вучыўся спачатку ў пачатковай школе ў родным Глінішчы, потым –у Алексічах, заканчваў дзесяцігодку ў Хойніках. Удзельнічаў ў школьных спектаклях, пісаў вершы і вучыўся старанна.
Пасля сканчэння сярэдняй школы пpaцaвaў y paйкaмe кaмcaмoлa ў Хoйнiках. У 1939 гoдзe I. Мeлeж cтaнoвiццa cтyдэнтaм мacкoўcкaгa iнcтытyтa, aлe з пepшaгa кypca быў пpызвaны ў apмiю.
У 1940 годзе ўдзельнічаў ў паходах на Бесарбію і Букавіну. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ваяваў пад Нікалаевам і Растовам-на-Доне, быў сур’ёзна паранены ў правае плячо. У 1942 годзе скончыў курсы палітработнікаў і быў камандзіраваны ў 51-ю стралковую дывізію супрацоўнікам газеты. Пад Растовам ў другі раз быў паранены і камісаваны. Едзе ў Бугуруслан Арэнбургскай вобласці. Там Мележ адначасова вучыўся ў педінстытуце і працаваў у мясцовай газеце «Бугурусланская правда».
У 1943-м Івана пераводзяць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які знаходзіўся тады на падмаскоўнай станцыі Сходня. Дыплом аб вышэйшай адукацыі атрымаў ужо ў Мінску. Затым Іван Паўлавіч паступіў у аспірантуру, выкладаў беларускую літаратуру ва універсітэце.
Затым працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1945, у 1971—1974 гадах – намеснік старшыні праўлення СП.
Памёр Іван Паўлавіч Мележ 9 жніўня <st1:metricconverter productid="1976 г" w:st="on">1976 г</st1:metricconverter>., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Пісаць вершы і апавяданні І. Мележ пачаў яшчэ вучнем. У 1939 годзе ў «Чырвонай змене» быў апублікаваны першы верш — «Радзіме». У <st1:metricconverter productid="1943 г" w:st="on">1943 г</st1:metricconverter>. у газеце «Бугурусланская правда» з’явілася яго першае апавяданне на рускай мове «Последняя операция». А ў <st1:metricconverter productid="1944 г" w:st="on">1944 г</st1:metricconverter>. газета «Звязда» надрукавала апавяданне на беларускай мове «Сустрэча ў шпіталі».
У 1946 гoдзe выйшaў збopнiк «У зaвipyxy». У 1948 годзе была выдадзена кніга «Гарачы жнівень». З 1947 па 1953 гады ён працуе над раманам «Мінскі напрамак», прысвечаны аперацыі «Баграціён».
Апавяданні і аповесці 1950-х гадоў склалі тры зборнікі прозы: «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961).
Іван Мележ — аўтар цыкла раманаў «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1976). У раманах выявілася ідэйна-мастацкая маштабнасць асэнсавання складаных абставін калектывізацыі на Палессі 1920—30-х г. «Палеская хроніка» стала нацыянальнай эпапеяй.
І. П. Мележ – аўтар п’ес: «Пакуль вы маладыя» (1956), «Дні нашага нараджэння» (1958), «Хто прыйшоў уночы» (1959).
Па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаннем створаны ў <st1:metricconverter productid="1966 г" w:st="on">1966 г</st1:metricconverter>. спектакль.
План мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю
з дня нараджэння народных пісьменнікаў БССР
І.П. Шамякіна, І.П.Мележа
|
№ п/п |
Назва мерапрыемства |
Клас |
Дата правядзення |
Адказныя |
|
1 |
Выстава твораў І.П.Шамякіна, І.П.Мележа |
27.01-20.02 |
Бібліятэкар |
|
|
2 |
Афармленне тэматычных рубрык на стэндах у кабінетах беларускай мовы і літаратуры |
27.01-20.02 |
Загадчыкі кабінетаў |
|
|
3 |
Літаратурная гадзіна “Наш славуты зямляк” (да 100-годдзя І.П.Шамякіна, І.П.Мележа) |
1-11 |
27.01-20.02 |
Класныя кіраўнікі 1-11 класаў |
|
4 |
Размяшчэнне інфармацыі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў на сайце школы |
27.01 |
Настаўнікі беларускай мовы |
|
|
5 |
Прагляд дакументальнага фільма “Святло далёкай зоркі” (да 100-годдзя І. П. Шамякіна) |
11 |
27.01-20.02 |
Настаўнікі беларускай мовы |
|
6 |
Прагляд відэафільма пра Івана Мележа “Туманы над багнаю” |
10 |
27.01-20.02 |
Настаўнікі беларускай мовы |
|
7 |
Напісанне дыктантаў па тэкстах з твораў І.П.Шамякіна, І.П.Мележа |
3-11 |
08.02-26.02 |
Настаўнікі пачатковых класаў, беларускай мовы |
|
8 |
Раённы конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам” па матывах творчасці І.П.Шамякіна, І.П.Мележа |
3-11 |
Май 2021 |
Настаўнікі беларускай мовы |
|
9 |
Раённы конкурс дзіцячага малюнка па матывах творчасці І.П.Шамякіна, І.П.Мележа |
3-11 |
Май 2021 |
Педагог-арганізатар |
|
10 |
Раённы конкурс малюнкаў “Палеская васёлка” па матывах творчасці І.П.Шамякіна, І.П.Мележа |
3-11 |
Верасень 2021 |
Педагог-арганізатар |
|
11 |
Раённы конкурс “Стань букцьюберам – раскажы аб прачытанай кнізе”, прысвечаны творчасці І.П.Шамякіна, І.П.Мележа |
3-11 |
Верасень- кастрычнік 2021 |
Настаўнікі беларускай мовы |
