Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

ПАЗАКЛАСНАЕ ЧЫТАННЕ ПА ТЭМЕ: «УВОСЕНЬ І ВЕРАБЕЙ БАГАТЫ"

Дата: 5 октября 2020 в 16:39, Обновлено 5 октября 2020 в 16:47
Автор: Шлык И. Н.
2 000 просмотров

Ірына Багдановіч
«Восень» Восень абсыпала дрэвы
Жоўтым прыгожым лістком,
Восень сабрала пасевы
3 поля пагодным дзяньком. Далей у кніжцы.

Анатоль Бутэвіч
«Прыгоды лісціка-карунчыка» У агародзе, каля Надзейчынай хаты, рос маленькі клёнік у махнатай зялёнай шапцы. А на ім разам са сваімі брацікамі красаваўся і раскашаваў пад шчодрым сонцам лісцік-карунчык. Далей прачытай у кніжцы.

Артур Вольскі
«У верасні» У верасні,
у верасні
хапае ўсім турбот.
Дзятва да школы
ў верасні
спяшаецца штогод. Далей прачытай у кніжцы.

Васіль Вітка
«Лістапад»
Як малое птушанятка,
Перабег лісток дарожку.
Кінуўся за жоўтым статкам,
Мільганулі толькі ножкі. Далей прачытай у кніжцы.

Вера Вярба
«Гусі клічуць у вырай» Гусі клічуць у вырай,
I туманы на беразе,
Нізка вербы старыя
Нахіліліся ў верасні. Далей прачытай у кніжцы.
Уладзімір Дубоўка «Залатая, асенняя раніца!»
Залатая, асенняя раніца!
Хараством ты на свеце адна.
Сонца ў пушчы глыбокай купаецца
I ніяк не дастане да дна… Далей прачытай у кніжцы.
Уладзімір Дубоўка «Мядзведзь» Набліжалася восень, набліжалася і пара капаць бульбу. Трэба было адрамантаваць для гэтага кошыкі, сплесці новыя. Узяўшы лодку, я перабраўся на другі бок ракі Бірусы, нарэзаў добрай лазы, аднёс у лодку. Пасля падумаў: «Дай прайдуся борам, можа, дзе знайду сенажатку някошаную, для коз сена накасіць». Падняўся на ўзвышша. Далей прачытай у кніжцы.

Васіль Жуковіч
«Адляцелі жураўлі» Над балотам, над лугам, над полем,
над прасторам радзімай зямлі,
дзе пад воблакі мкнуцца таполі,
вострым клінам плылі жураўлі. Далей у кніжцы.

Цётка
«Чаму птушкі адлятаюць» Тыя птушкі, якія мусяць жыць вясну і лета ў адным краі, а восень або толькі часць восені і зіму ў другім краі, называюцца пералётнымі.

Рыгор Ігнаценка
«Баравікі ў хусцінках» Звечара падрыхтаваліся мы са Стасікам да паходу ў лес: паклалі ў кошыкі хлеб і сала, па пары сакаўных яблыкаў, нажы.
Прачынаемся, а на дварэ зіма — уначы выпаў снег. Ад такой навіны я нават нос павесіў. А Стасік і кажа:
— Снег — не пажар. Грыбоў не набяром, дык хоць лесам палюбуемся, пагалёкаем там, у цішыні. Далей прачытай у кніжцы.

Рыгор Ігнаценка
«Грыбнік» Грыбы сёлета з'явіліся са спазненнем. Але затое — колькі! Людзі носяць кашамі, кашолкамі, вёдрамі, а іх усё не меншае.
Надышла восень. Ранкамі серабрысты іней дзе-нідзе на стрэхах забялеў, а грыбы ўсё растуць. Ды якія грыбы! Далей прачытай у кніжцы.

Якуб Колас
«Восень» Пуста ў лузе. Толькі стогі
Парыжэўшыя стаяць
Ды шпакі каля дарогі
Цэлы дзень адно крычаць. Далей прачытай у кніжцы.

Пятрусь Макаль
«Асенняе» Расу на травы ніжа
Пад вечар цішыня.
А сонца ніжай, ніжай,
I халадней штодня. Далей прачытай у кніжцы.

Іван Навуменка

«Падранены журавель» Сонца яшчэ гарачае, але не такое пякучае, як летам. Неба сіняе, чыстае. Рассякаючы крыламі паветра, носяцца ластаўкі. Ловяць розных мушак і мошак. На правадах сядзяць чароды шпакоў. Яны цяпер набіраюцца сілы перад адлётам у вырай.
У адзін з такіх дзён раптам чуецца ціхае курлыканне. Далей прачытай у кніжцы.

Іван Навуменка

«Пачыналася восень» Пачыналася восень. Яшчэ горача свяціла сонца. Зусім па летняму дрыжала сіняватая смуга над пыльнай дарогай. У кустах крушыны свісталі вясёлыя дразды. Далей прачытай у кніжцы.

Язэп Пушча
«Залатая пара» Верасень у госці
Болей не запросіць;
Маладой бярозцы
Павязала восень
Жоўтую хусцінку
3 белай павуцінкай. Далей прачытай у кніжцы.

Станіслаў Шушкевіч
«Лістапад» Пэўна, сонца знебылося ,
Адпачыць пайшло за хмары,
І паўзе павольна восень
Праз іржышчы і папары . Далей прачытай у кніжцы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.