Новости 7 "В"
Ці ведаеш ты беларускую мову?
Правер веды тут...
Чытайце разам з намі творы Івана Шамякіна і Івана Мележа.
Можаце прачытаць и тут...
Хітруня
Іван Шамякін
Шасцігадовай Машы і яе старэйшаму брату Сяргею цётка пад Новы год прынесла дарагі па нашым часе падарунак — добры кулёк цукерак, самых адменных: «Мішка», «Чырвоная Шапачка», «Вавёрачка», «Крыжачок», «Грыльяж» і яшчэ нейкія, назвы якіх я і забыў ужо.
Цётка сказала:
— Хацела аддаць вашай бабулі, каб захавала да навагодняй ночы. Ды ўбачыла, як вы глядзіце на мяне з пытаннем: «А што прынесла цётка?» — і ўручаю іх вам. Але дайце абяцанне, што вы не будзеце есці іх у старым годзе. Пакладзіце пад ёлку і лічыце, што вам прынёс Дзед Мароз.
Сярожа сказаў:
— А я павешу іх на ёлку. Як яны ўпрыгожаць яе! Цётка і бабуля ўхвалілі такую задумку:
— Малайчына, Сярожа! Убачыце, як заззяе ваша ёлка! А Машы задумка гэтая зусім не здалася прывабнай.
Ёй хацелася хутчэй пакаштаваць цукеркі — хаця б па адной кожнага гатунку. Яна такі паспела запусціць ручку сваю ў кулёк, як толькі брат адвярнуўся. Ды якая там жменька — тры цукеркі змясціліся! Яна схавала іх у кішэні сваёй сукенкі. А потым пачала падбіваць Сяргея:
— Давай жа пакаштуем хоць па адной. Можа, яны горкія.
— Яшчэ што скажаш. Хіба бываюць цукеркі горкія?
— Бываюць, калі доўга ляжаць у магазіне.
— Цяпер нічога доўга не ляжыць, — зазначыў хлопец, бо часта чуў гэта ад бабулі, ад бацькоў, цяпер, маўляў, у магазінах усё разбіраюць умомант.
Брат, выдаючы сябе за дарослага, злітаваўся над сястрой і даў ёй дзве цукеркі.
— А гэтыя вешаю! Дай іголку з ніткай. Я буду чапляць іх. Але глядзі, Маша, сарвеш з ёлкі — атрымаеш па руках. Цябе ж трэба вучыць, каб ты не была сквапнай. Ты ведаеш, які гэта грэх — быць сквапнай?
Брат умела падвешваў цукеркі на ёлку, стоячы на табурэце. Маша падавала. Але не стрымалася, каб яшчэ колькі ўпотай не сунуць у кішэню; збегала ў свой пакой і схавала ў скрынку, у якой ляжала яе любімая лялька.
Сяргей саскочыў з табурэткі, замілавана агледзеў сваю працу. Ёлка ззяла ад каляровых абгортак.
— Шкада, не хапіла на гэты бок, ад акна.
Маша цяжка ўздыхнула, шкадуючы, што не хапіла. Весела сустрэлі Новы год. Але ёлка стаяла да Ражаства Хрыстова.
Пасля Каляд бабуля сказала:
— Здымайце вашы цукеркі, а то высахнуць. Сярожа палез здымаць. Маша затрымалася на кухні — бліжэй да бабулі.
I раптам пачуўся крык і стогн. Ці не зваліўся хлопец? Кінуліся ў пакой. Сярожа стаяў на табурэце.
— Што такое, унучак?
— Ты паглядзі, што ў гэтых цукерках?! Сухі хлеб! Ён зрываў прыгожыя абгорткі, мяў, і з іх сыпаліся крошкі сухога хлеба.
— Гэта яе работа! Яе!
— Чыя? — спытала Маша.
— Твая!
— Мая? Ну, ведаеш… За такую абразу раней выклікалі на дуэль. Ты будзеш на каленях прасіць у мяне прабачэння.
Бабуля прыкрыла хусткай рот і ледзьве стрымлівала смех.
— А хто замест цукерак напхаў хлеба?
— Можа, у магазіне.
— Хітруння ты! Хітруння! Каму ў магазіне гэтым займацца?
— Ёсць каму, — аўтарытэтна, з пераканаўчасцю дарослай сказала Маша.
Доўга ў доме смяяліся з гэтых цукерак. Але ніхто не вінаваціў Хітрунню. Нават Сяргей смяяўся разам з усімі. Вось такая наша Маша! Была. Пакуль не вырасла.
Пастух
Іван Шамякін
Пакуль я быў малы, бацька наймаў пастушка, каб пасвіў лесніковы каровы. А як пайшоў мне восьмы год, бацька сказаў:
— Усё, сын. Хопіць табе гойсаць. У гэтае лета будзеш пасвіць сваю чараду. Пастух дорага абыходзіцца. Кармі яго, плаці хлебам ці сенам.
Стаяла зіма, ляжаў глыбокі снег. У леснічоўцы нам дваім з братам было адзінока: у той час бацьку перавялі на другі абход, пад вёску Краўцоўку. Там у сасновым бары стаяла адзінокая хата лесніка. I зімою я з нецярпеннем чакаў вясны, уяўляў, як паганю статак у лес і нічога не буду баяцца — ні ваўкоў, ні зладзеяў. Уяўляў сябе сталым пастухом і радаваўся, што мне даручаць такую адказную працу. Папрасіў дзядзьку Трышку, які прыехаў да нас з далёкай Кармы, прывезці мне пугу. Дзядзька смяяўся:
— Дзе ты ёй ляскаць будзеш, пугай той? Па кустах? Заматаецца за дрэвы.
Па ранняй вясне, пакуль было холадна і мокра ў лесе, маці пасвіла сама: шкадавала малога; яна ўвогуле была супраць таго, каб так рана рабіць мяне пастухом.
— Дзіця горкае, — выцірала слёзы, гледзячы на нашы з Паўлам забаўкі.
Але ўрэшце наступіў мой першы працоўны дзень. Не зусім на світанку, але вельмі рана, сонца яшчэ не асвяціла леснічоўку, маці доўга будзіла мяне. О, як не хацелася паднімацца так рана! Вочы зліпаліся, галава сама валілася на падушку. Бацькаў голас падняў — бацькі я баяўся. Абулі мяне ў лапцікі, у світачку, торбачку праз плячо павесілі з хлебам і маслам у шклянцы — каб паснедаў, бо так рана есці не хацелася. I пагнаў я каровы. Але ў чарадзе было больш бычкоў і цёлак, іх вяскоўцы аддавалі лесніку, каб адпасліся за лета, нагулялі мяса і тлушч.
За адну першую раніцу развеяліся ў дым усе мае зімнія мары і фантазіі. Я зразумеў, якая гэта пакутлівая праца — пасвіць каровы такому малому. Вясна была мокрая. Камароў развялося — хмары цёмныя, яны клубкамі віселі над жывёлай. Цёлкі і бычкі адразу рванулі ў гушчар, у кусты, ратуючыся ад камарэчы. Я не мог іх сабраць у адну чараду. Згубіў некаторых. А помніў строгі бацькаў наказ: «Глядзі, каб у поле не выскаквалі, патраву не зрабілі. За патраву з краўцоўцамі не разлічышся».
А цёлкі, бычкі якраз і рваліся туды — у поле, бо там вецер разганяў камароў, ды і жыта, ячмень — смачнейшыя за лясную траву.
Вярнуўся я без чарады. Баючыся бацькі, у хату не заходзіў — плакаў за хлявом, каб пачула маці. Пачула. Заплакала сама. Знайшла кароў. Памагла мне пасвіць.
Такая пасьба паўтаралася пасля даволі часта. Маці прасіла бацьку наняць больш дарослага пастуха. Але бацька быў няўмольны. Ды і я патроху асвойваўся са сваімі пастушынымі абавязкамі.
Наступала спякотнае лета. Адышла камарэча і машкара. Авадні даймалі не так. Ад іх бычкі і цёлкі зыкавалі , але зыкі больш смяшылі, чым рабілі клопату. I я бадай палюбіў сваё пастухоўства. Адзіноцтва палюбіў. I кароў, цёлак, бычкоў палюбіў. Яны зрабіліся маімі сябрамі. Я гутарыў з імі і верыў, што яны разумеюць мяне і адказваюць рыканнем на розныя лады. Асабліва я сябраваў з цёлкай Майкай, нашай двухгодкай. Яна была вельмі рахманая і ласкавая. Я абнімаў яе за шыю. Яна нават дазваляла сесці на яе, як на каня, і пракаціцца па паляне. Праўда, часам Майка паступала непрыгожа, не як сябра. Калі я садзіўся паснедаць і, прыгрэўшыся на сонцы, засынаў, бо вельмі ж рана ўставаў, Майка з'ядала мой хлеб і нават вылізвала са шклянкі масла — ласунак мой.
Аднойчы я забаўляўся з Майкай, а яна матнула галавой і... ударыла рогам мне ў жывот. Не балюча, рог быў тупы, бацька падразаў усе вострыя рогі, бо раней адна карова прабіла другой бок так, што раненую прыйшлося прырэзаць. Але Майка гэтым тупым рогам падчапіла пад папружку. I падняла мяне. I панесла — на здзіўленне ўсім каровам. Я матляўся на яе розе, махаючы рукамі і нагамі. Але не толькі мне хацелася вызваліцца з такога раптоўнага палону. Майцы таксама хацелася скінуць мяне з рога. I яна — мела розум! — палезла ў самы гушчар. Церла мяне аб кусты, ажно працерабіла там прасеку жывой ношкай. Невядома, чым бы гэта скончылася, але, на шчасце, папружка лопнула, і я чмякнуўся на зямлю. Майка задаволена чмыхнула і пабегла да чарады. А што сталася са мной! Ад штонікаў маіх кужэльных і сарочкі крамнай віселі адны шматкі. Усё цела было падрапана, акрываўлена. Шчасце, што вочы сучча не выкалала.
Калі прыбег дадому, маці, убачыўшы мяне, ледзьве не страціла прытомнасць. Пасля казала:
— Падумала: цябе ваўкі рвалі.
А бацька доўга расказваў леснікам пра маё «катанне на розе» як пра вясёлую прыгоду, і тыя смяяліся.
Ці любіце вы размаўляць на роднай мове?
А ці ўсе беларускія казкі вы ведаеце?
Тады прачытайце іх тут.
Вывод войск из Афганистана —
Для нас дата скорби и боли...
Нет — войнам, боли и страданьям,
Спасибо тем, кто защищал...
Звенит звонок, прошёл урок.
Ура! Вот перемена!
И мы на улицу идём.
Все отдохнём немножко!
В нашем городе родном
Люди славные живут
Самых разных профессий...
Учащиеся нашего класса Рубис Амелия, Литвинович Татьяна, Кравец Евгений приняли участие в ОЛИМПИАДЕ ОДНОГО ДНЯ "Третьеклассники XXI века" . Ребята проверили свои знания по предмету "Русский язык и литература". По итогам олимпиады два диплома третьей степени и один диплом участника олимпиады. ПОЗДРАВЛЯЕМ!
Сям'я - гэта родныя і блізкія людзі: тата, мама, брат, сястра, бабулі і дзядулі...
Октябренком быть - интересно жить!
Динамическая перемена - это круто!
Динамическая перемена-это отдых,
Здоровье и общение всех ребят
В этот хороший зимний денёк!
Мы сегодня пешеходы,
Завтра мы - водители.
Будем, дети, осторожны,
Будем супербдительны.
Хорошо бы в головах
Провести коррекцию
И оставить без работы
Госавтоинспекцию.
День сегодня — «лыжный»:
Солнце и мороз;
Встали мы на лыжи —
Сразу и всерьез.
Ах, какой чудесный лес -
Здесь полным-полно чудес!
ТЕСТ САМОПРОВЕРКИ «КАКОЙ ВЫ РОДИТЕЛЬ?»
Если Вы хотите убедиться в правильности воспитания детей в своей семье – начните с этого теста.
Отметьте те фразы, которые Вы частенько употребляете в общении с детьми.
1. Сколько раз тебе повторять? – 2 балла
2. Посоветуй мне, пожалуйста. – 0
3. Не знаю, что бы я без тебя делал(а) – 1
4. И в кого ты только уродился? – 2
5. Какие у тебя замечательные друзья! – 1
6. Ну на кого ты похож(а)!? – 2
7. Я в твое время… – 2
8. Ты моя опора и помощник(ца). – 1
9. Ну что за друзья у тебя?! – 2
10. О чем ты только думаешь?! – 2
11. Какая ты у меня умница! – 1
12. А как ты считаешь, сынок (доченька)? – 1
13. У всех дети как дети, а ты? – 0
14. Какой ты у меня сообразительный(ая)! – 1
Теперь подсчитайте общее количество баллов и найдите ответ. Конечно, понимаете, что это всего лишь игра, но в ней намек на действительное положение дел.
7–8 баллов. Вы живете с ребенком душа в душу. Он искренне любит и уважает Вас. Ваши отношения способствуют становлению его личности.
9–10 баллов. Вы непоследовательны в общении с ребенком. Он уважает Вас, хотя не всегда с Вами откровенен. Его развитие подвержено влиянию случайных друзей.
11–12 баллов. Вам необходимо быть внимательнее к ребенку. Вы пользуетесь у него авторитетом, но, согласитесь, авторитет не заменит любви. Развитие Вашего ребенка в большей степени зависит от случая, чем от вас.
13–14 баллов. Вы сами чувствуете, что идете по неверному пути. Между Вами и ребенком существует недоверие. Пока не поздно, постарайтесь уделять ему больше внимания.
Воспитание ребенка в семье
Памятка для родителей
Правило 1
Признание личности ребенка и его неприкосновенности. Отсутствие произвола в действиях отца и матери.
Правило 2
Формирование адекватной самооценки. Человек с низкой самооценкой постоянно зависит от чужого мнения, считает себя недостаточным. Формирование самооценки зависит от оценки его родителями, т.к. в раннем возрасте ребенок не может сам себя оценивать.
Правило 3
Приобщать к реальным делам семьи. Совместно планировать семейные дела.
Правило 4
Развивать силу воли ребенка. Научить проявлять выносливость, смелость, мужественность, терпение. Учить прилагать усилия для достижения цели.
Правило 5.
Учить планировать. Составлять план действий.
Правило 6.
С малых лет приобщать к труду. Требовать выполнение домашних обязанностей, поручений.
Правило 7.
Научить общаться с другими детьми, людьми.
Правило 8.
Формировать нравственные качества: доброту, порядочность, сочувствие, взаимопомощь, ответственность.
Правило 9.
Воспитание - это передача детям Вашего жизненного опыта. Будьте милосердны.
Герб і Сцяг беларускай Дзяржавы-
Гэта сімвал духоўных ідэй,
Пераможнай авеяны славай,
Гонар годнасці стойкіх людзей.
Беларусь, наша маці - Радзіма,
Пад сімволікай ярка квітней.
Мы з'яднанай сям'ёю адзінай
Гімн дзяржаўны спяваем гучней.
Хочам жыць мы ў згодзе і міры,
Між народамі дружбу вадзіць.
Сваёй працай сумленнай і шчырай
Беларусь, як мага, багаціць!
А сімволіка наша святая
Незалежнасць краіны нясе.
Суверэннасць стабільна трымае,
Беларусі прэстыж прыдае!
Анастасия Кононкова
Снеговик – знакомая с детства забава, которой сотни лет.
Это пушистая снежная зима из прошлого прислала привет.
Согласно старинному преданию, в конце XV века, примерно в 1493 году, итальянский скульптор, архитектор, поэт Микеланджело Буонарроти впервые слепил снежную фигуру.
Слово "снеговик" придумали немцы, а снежные бабы и Снегурочка – это русское достояние. Наши предки верили, что зимними природными явлениями (туманами, снегами, метелями) повелевают духи женского пола. Поэтому, чтобы показать им свое почтение, лепили снежных баб.
В XIX веке Снеговик стал атрибутом Рождества и Нового года.
По христианской легенде снеговика считали ангелом, ведь снег – это дар с неба. Его лепили из свежевыпавшего снега и тихонько шептали свое желание. Когда снег таял, желание должно было исполниться.
Идею создать День снеговика выдвинул немецкий коллекционер Корнелиус Грэтц, который насобирал более 3000 экземпляров всевозможных снеговиков со всего мира. В середине января во многих странах есть снег и число 18 похоже на снеговика, который держит в руках метлу, поэтому и был выбран этот день.
Драгунский Виктор Юзефович
30.11.1913 - 06.05.1972
Драгунский Виктор Юзефович родился 30 ноября 1913 в Нью-Йорке. Однако в 1914 семья вернулась обратно и осела в Гомеле, где и прошло детство Драгунского. В Москву они перебрались в 1925 году. Начал работать Драгунский с 16 лет. Для него все работы были хороши. Виктор работал бакенщиком, шорником, лодочником, токарем. Позднее он был цирковым клоуном, актёром театра и кино, Дедом морозом на елках, и все дети, мамы, папы, бабушки и дедушки просто животики надрывали от смеха, такой веселый это был Дед Мороз, а еще Драгунский был руководителем замечательного маленького сатирического театра “Синяя птичка”…» В 1940 были опубликованы его первые фельетоны и юмористические рассказы.
Во время Великой Отечественной войны Драгунский был в ополчении, затем выступал с фронтовыми концертными бригадами. Прославился Драгунский и как автор слов песни на музыку А.Цфасмана «Три вальса», известной в исполнении Клавдии Шульженко. С 1959 года Драгунский пишет весёлые истории о Денисе Кораблёве под общим названием «Денискины рассказы». В этой книге 45 удивительных и забавных историй, случившихся с мальчиком Дениской.
Рос у Виктора Юзефовича младший сын. И был он очень интересным мальчишкой. Ну как не написать о таком ребёнке! Писателю и выдумывать ничего не приходилось. Отец в этих рассказах — это сам Виктор Юзефович, а Дениска — это… Дениска, который, повзрослев, стал преуспевающим литератором.
Конечно, в рассказах хватало вымысла, но случаи с «куриным бульоном» или «рыцарями» вполне могли произойти.
Умер Драгунский в Москве 6 мая 1972.
Читайте веселые рассказы про Дениску.
ПРОИЗВЕДЕНИЯ ДЛЯ ВНЕКЛАССНОГО ЧТЕНИЯ
«Денискины рассказы»
«Двадцать лет под кроватью»
Никогда я не забуду этот зимний вечер. На дворе было холодно, ветер тянул сильный, прямо резал щеки, как кинжалом, снег вертелся со страшной быстротой. Тоскливо было и скучно, просто выть хотелось, а тут еще папа и мама ушли в кино. И когда Мишка позвонил по телефону и позвал меня к себе, я тотчас же оделся и помчался к нему. Там было светло и тепло и собралось много народу, пришла... Прочитай в книге…
«Зеленчатые леопарды»
Мы сидели с Мишкой и Аленкой на песке около домоуправления и строили площадку для запуска космического корабля. Мы уже вырыли яму и уложили ее кирпичом и стеклышками, а в центре оставили пустое место для ракеты. Я принес ведро и положил в него аппаратуру. Мишка сказал: — Надо вырыть боковой ход — под ракету, чтоб, когда она будет взлетать, газ бы вышел по этому ходу. И мы... Прочитай в книге…
А можно прочитать тут...
Творы для самастойнага чытання
Эдзі Агняцвет «Ледзянцы»
Генадзь Аўласенка «Як мухаморы вайну пачыналі»
Алесь Бачыла «Колькі кот набіў пасуды»
Беларуская народная казка «Людзей слухай, а свой розум май»
Ядвіга Бяганская «Аленчыны канькі»
Галіна Васілеўская «Усмешка»
Алесь Дудараў «Пухнацік»
Еўдакія Лось «Казка пра Ласку»
Уладзімір Мазго «Света з інтэрнэта»
Пятрусь Макаль «Пакліч у госці сонца»
Алена Масла «Зорачка»
Іван Муравейка «Шкадлівы камень»
«Яблыкі для сястрычкі»
Алесь Пальчэўскі «Добрае слова»
Таццяна Сівец «Вандроўка на Паўночны полюс»
Даір Слаўковіч «Віншаванне»
«Селядцы на градзе»
Мікола Янчанка «Адведалі»
А можна прачытаць тут:
Генадзь Аўласенка
"Як мухаморы вайну пачыналі"
Неяк ранкам мухаморы былі вельмі не ў гуморы. На палянцы на лясной, пад высокай пад сасной яны ўсе сабраліся, дружна павіталіся і, слова за слова, пачалі размову. Усе ўраз апавядалі, на суседзяў паглядалі, патыліцы чухалі, толькі сябе слухалі…
Раптам бачаць: грыбнікі ідуць лясной сцежкай і бяруць баравікі, бяруць сыраежкі. Падасінавік знайшлі – узялі адразу. А да іх не падыйшлі, нават бокам абыйшлі і далей сабе пайшлі… Гэткая абраза!
- Што за ганьба! Што за сорам! – закрычалі мухаморы. – Грыбнікі нас зневажаюць! Як ідуць – не заўважаюць, а бяруць баравікі! Што за гонар ім такі?! Сыраежкі мусяць браць – іх жа ледзь з зямлі відаць! Мы ж за ўсе грыбы вышэйшыя, мы куды як прыгажэйшыя – дык чаму ж не бачаць нас
Баравік ім у адказ:
- Вы, вядома, шмат вышэйшыя за нас! Вы, магчыма, прыгажэйшыя за нас! Толькі вас не заўважаюць нездарма – бо карысці аніякай з вас няма, адна толькі шкода…
- Гэта што за мода: гэтак нас зневажаць, гэтак нас абражаць! – усклікнулі хорам усе мухаморы. – За такую абразу выклікаем адразу увесь род ваш грыбны на бой лясны! Калі мы вас здолець зможам, у баі вас пераможам – з лесу выселім мы вас! Вось такі наш будзе сказ!
Пачалі тут мухаморы гуртавацца, пачалі яны да бою рыхтавацца. Пачалі ваяводу выбіраці для сваёй для мухаморавай раці. Вось адзін мухамор на пень узлез, закрычаў, загукаў ён на ўвесь лес:
- Гэй, мухаморы, і з лесу, і з бору! Збірайцеся да сасны, рыхтуйцеся да вайны! Да бою, да паходу… а я – за ваяводу!
- А чаму гэта ты за ваяводу?! Не давалі мы на гэта сваёй згоды! – закрычалі мухаморы дружным хорам. Тут на пень, услед за першым мухаморам, другі хутка ўзлез. Зноў крычыць на ўвесь лес:
- Выбірайце мяне – і ў гэтай вайне мы ўсіх пераможам! А з іншым – не зможам!
- Лепей ты памаўчы! – яму трэці крычыць. – Не з тваёй галавой мухамораў весці ў бой! Ну, а я не падвяду: вас на бітву павяду, буду вамі кіраваць, а інакш – не здабраваць!
Глядзь – чацвёрты ціха лезе на калоду:
- Так і быць – буду я за ваяводу!
Ну, а пяты яго цягне за нагу:
- Я і сам ваяводам быць змагу!
Тут усе мухаморы раскрычаліся хорам. Кожны кожнага абражаў, кожны кожнаму пагражаў, кулакамі махаўся, у плечы штурхаўся, усяляк абзываўся – да вайны, адным словам, рыхтаваў…
А калі замарыліся крычаць – вырашылі мухаморы распачаць вялікі бой… паміж сабой!
А ўсе грыбы збіраліся, з мухамораў смяяліся. Плёскалі ў ладкі, елі аладкі, квасам запівалі, мяне частавалі. А я ў грыбоў гасцяваў і аладкі каштаваў, запіваў іх квасам… ну, а сам тым часам гэту казку напісаў і вам яе расказаў.
Ці вось тут прачытай
Есть праздники, которые проходят,
Теряясь, как листы календаря,
Но Рождество к нам каждый год приходит,
Чтоб вечным светом души озарять.
Рождество Христово - самый первый и один из самых великих праздников христиан всей планеты. Без Рождества не было бы прощения и любви.
В поисках новогодних сюрпризов
на квест наш собралась вся детвора:
узнать всё-всё
про праздник Новый год,
про Деда Мороза и Снегурочку,
разгадать загадки,
ответить на вопросы викторины,
решить ребусы,
сложить пазлы,
рассказать стихотворение,
угадать мелодию,
нарисовать забавного снеговика,
вспомнить новогодние забавы и
найти секретное послание Деда Мороза.