Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

З 18 па 21 лютага 2020 года прайшоў тэмтычны тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Дата: 25 февраля 2020 в 15:25, Обновлено 25 февраля 2020 в 15:39
Автор: Бандюк С. Н.
294 просмотра

Дзень роднай мовы ў нашай школе

З 18 па 21 лютага 2020 года прайшоў тэмтычны тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Настаўнікі падрыхтавалі многа цікавых мерапрыемстваў, каб заахвоціць вучнёўскую моладзь вывучаць беларускую мову. Дэвізам тыдня сталі словы “Мова родная – мова модная!”. 

 “Якое ваша любімае беларускае слова?” - з такім пытаннем звярнуліся нашы актывісты да вучняў i настаўнікаў  напярэдадні свята. Вось якія яны атрымалі адказы: Радзіма, мацi, сябар, вясёлка, рамонак, Бацькаўшчына, каханне, пяшчота, натхненне, цукерак.

“Роднае слова – святы ізумруд”- так пісаў пра мову Уладзімір Караткевіч. Хіба можна прыдумаць лепшае параўнанне, каб перадаць каштоўнасць гэтага скарба? Жыве мова – жыве народ. І пакуль кожны беларус будзе разумець гэта, наша мова будзе гучаць i квітнець. 

ШАНУЙЦЕ РОДНУЮ МОВУ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.