Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

СВЯТА РОДНАЙ МОВЫ. ВЕРЫМ-МОВА НАША БУДЗЕ ЖЫЦЬ!

Дата: 21 февраля 2022 в 20:19, Обновлено 21 февраля 2022 в 21:06
Автор: Шлык И. Н.
160 просмотров

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
вечным агнём зіхаціць – не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
чую ў табе і раскат навальніцы,
чую павевы зялёнага бору,
водгулле працы у родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застаецца,
вечнае так, як народнае сэрца.
Уладзімір Дубоўка

У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: “Калi ласка!..”
Як звiняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё iдуць са мною.
Пятрусь Броўка

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму –
на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх.
Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае –
гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб.
Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека,
калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця.
А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова.”
Змітрок Бядуля

І з гора, і з радасці, і з усяго
таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзіўная родная мова.
Максім Танк

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае “мама”
І цяпер для мяне сама міла гучыць.
Ніл Гілевіч

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы у расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
Пімен Панчанка

Родная мова
Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць...
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!
Васількамі, рамонкамі шэпча
У квяцістых, раздольных лугах.
Гулкім рэхам гамоніць у зарэччы,
Салаўінаю трэллю ў гаях.
То шчымліва, журботна галосіць,
То вясёлкай над борам плыве.
Так у госці ласкава запросіць,
Так бяседу гасцінна вядзе!
Хай жа іскрыцца сонцам вясеннім,
Спелым коласам нівы шуміць,
У карагодзе кружыць вясельным.
Веру, мова мая – будзе жыць!
Мілагучная і ласкавая,
Не згубілася ў цемры вякоў.
Мой святы пасаг, мая спадчына –
Мова родная, мова бацькоў!
Лідзія Полазава

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.