УРОК КРАЕВЕДЕНИЯ. ДОСТИЖЕНИЯ ПРЕДПРИЯТИЙ ЖИТКОВИЧСКОГО РАЙОНА: ПОКА ЖИВЫ СВИДЕТЕЛИ СВЕРШЕНИЙ

Дата: 31 января 2022 в 19:25, Обновлено 31 января 2022 в 20:00
Автор: Шлык И. Н.
160 просмотров

Некалькі звестак пра дасягненні прадпрыемстваў Жыткавіцкага раёна

Толькі ў нашым раёне знаходзіцца адзінае прадпрыемства на Гомельшчыне, філіял “Тураўскі кансервавы камбінат” акцыянернага таварыства “Тураўшчына”, якое вырабляе кансерваваную салодкую кукурузу.

Годнае месца ў народнагаспадарчым комплексе вобласці займае і Тураўскі малочны камбінат, якія выпускае мяккія і паўцвёрдыя сыры. 77 працэнтаў прадукцыі ідзе на экспарт.

Вялікую долю Жыткавіцкі край займае і ў структуры вырабу торфабрыкетаў. У пасёлку Чырвонае размешчана адно з двух наяўных у вобласці такіх прадпрыемстваў. Летась ААТ “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” выпусціў гэтага віду паліва 106,1 тысячы тон. Буйнейшы вытворца торфабрыкету.

Унікальнай вытворчасцю ў вобласці з’яўляецца і здабыча сапрапелю, якую вядзе на возеры Чырвонае ААТ “Жыткавічыхімсервіс”. З дна вадаёма з пачатку азначанай дзейнасці намыта больш за адзін мільён дзвесце тысяч тон сыравіны. Здабытчык сапрапелю.

На базе Жыткавіцкага лясгаса пабудаваны пелетны завод. За суткі тут вырабляюць 20 тон паліўных гранул. Яны з'яўляюцца сапраўдным экалагічным палівам. 95% прадукцыі ідзе на экспарт.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.