ПАЗАКЛАСНАЕ ЧЫТАННЕ ПА ТЭМЕ "ДОБРЫ ЧАЛАВЕК І ЖЫВЁЛУ ШКАДУЕ"
Спіс твораў для пазакласнага чытання
Эдзі Агняцвет
«Рэчка, рэчанька».
Я не хачу, каб рэчка высыхала,
Дзе чую ўсплёскі рыбак залатых,
Дзе човен скача ля свайго прычала,
Калі бягу па травах лугавых; Далей прачытай у кніжцы.
Лідзія Арабей
«Мікіткаў сон»
На вуліцы было надта горача. Мікітка скінуў і кашулю, і майку, і нават штонікі, застаўся ў адных трусіках і сандалях, але ўсё роўна не было рады ад гарачыні. Сонца пякло, апальваючы скуру, награваючы сцены дамоў, б'ючы ў шыбы і адсвечваючы ад іх новымі гарачымі промнямі. Было так млосна, што не хацелася гуляць ні ў якія гульні, і хлопчыкі ў двары сядзелі як асалавелыя.
I раптам Косцік, які заўсёды быў здатны на выдумкі, зірнуў на ўсіх павесялела і крыкнуў:
— Давайце аблівацца вадою! Далей прачытай у кніжцы.
Алесь Асіпенка
«Прыгожая лісіца»
Узыходзіла сонца... Паляўнічы спыніўся, прыслухоўваючыся да цішыні. Раптам убачыў лісіцу на тым баку ракі. Яна бегла, распушыўшы хвост і нізка прыгнуўшы галаву. Нечакана спынялася, разграбала лапамі снег, кідалася ў бакі, нібы гуляла сваім хвастом. Лісіца мышкавала . Было відаць, што яе ахапіў паляўнічы азарт.
Не чуючы бяды, яна набліжалася да рэчкі. На яркай белі асветленага сонцам снегу асабліва выразна відаць быў руды хвост.
«Чакай жа, галубка, я цябе заманю бліжэй», — падумаў паляўнічы. Ён прыладзіўся паміж дзвюх хваін і пасвістваў, пераймаючы мышыны піск. Далей прачытай у кніжцы.
Змітрок Бядуля
«Скарб»
Ля рэчкі, пад вольхай, хохлік знайшоў ракавінку. Уладзіў у ёй кузню і давай чырвонцы каваць. Праца ў яго заўсёды кіпела ўночы, калі, бадай, усе жывыя істоты спалі, калі спяваў адзін салоўка і месячык рэчку фарбаваў.
У кузні ў хохліка было некалькі памочнікаў. Светлячок раскладваў агонь на горне. Цвыркун працаваў малатком пры кавадле. Жаба дзьмухала кавальскімі мяхамі. Далей прачытай у кніжцы.
Алена Васілевіч
«Пажар»
Сёння велікоднае свята. Маня, прыбраная, сядзіць пад клёнам і чакае, пакуль выйдуць з хаты Ганька, Анюта і Грыша. I вось яны выходзяць. Маня падбягае да іх. У яе ёсць план: ісці ўсім гуртам на Палянку, раскласці там вогнішча і частавацца. Цудоўна! Як гэта ім дагэтуль не прыйшла ў галаву такая бліскучая думка?..
Грышка, як адзіны мужчына тут, клопат пра вогнішча бярэ на сябе, і таму ён бяжыць па запалкі. Далей прачытай у кніжцы.
Алена Васілевіч
«Калінавая рукавічка»
Чаму рукавічка, калі казка будзе пра чырвоную каліну, пра старую яліну-казачніцу, пра ветра-бяздомніка?
А вось паслухай.
Расла на ўзлессі каліна. Была-была ўсё маленькая ды раптам, зусім неяк непрыкметна, вырасла. Зацвіла белым цветам, закрасавала — на дзіва і зайздрасць усім суседнім дрэвам.
— Ф-фарсуха, — пазіраючы на яе, аж трэсліся ў лажку асіны. Яны былі заўсёды бледныя і зялёныя, і заўсёды ім было холадна. Далей прачытай у кніжцы.
Галіна Васілеўская
«Як кот грыбы збіраў»
Кузю мне падарыла сяброўка. У коціка быў белы гальштучак і белыя лапкі. Сам жа акуратны і надзіва сімпатычны. Не ведала сяброўка, што ён яшчэ і вельмі кемлівы.
Калі коцік падрос, то спаў толькі ў маім пакоі, на маім ложку. Калі ён уладкоўваўся на маіх нагах, яны адразу ж пераставалі балець.
Потым я заўважыла, што Кузя ўвесь час за мной назірае. Нібы нечаму вучыцца ў мяне. Першы раз я гэта заўважыла Далей прачытай у кніжцы.
Артур Вольскі
«Свой заяц у лесе»
Сярожава мама — артыстка. Звычайна, збіраючыся на выязны спектакль, яна адводзіць Сярожу да бабулі. Але на гэты раз бабуля была вельмі занятая, і мама вырашыла ўзяць хлопчыка з сабой.
Сярожа быў шчаслівы. Нарэшце ён даведаецца, што гэта за таямнічы выяздны спектакль, які так часта адбірае ў яго маму.
На самай справе нічога таямнічага не было.
Далей прачытай у кніжцы.
Віталь Вольскі
«Лёс Дункана» («Хто такі Дункан?», «Сіротка», «Гульні на двары», «Сутычка з грозным веліканам»),
Загадзя мушу папярэдзіць, што Дункан — леапард.
На зямлі жыве акрамя нас і побач з намі даволі вялікая колькасць розных істот, у першую чаргу — звяроў і птушак, якія знаходзяцца з намі ў рознабаковых, часам складаных і супярэчлівых узаемаадносінах. Мы мала іх ведаем, а некаторыя зусім не ведаюць. Маюць аб іх вельмі цьмянае, а то і няправільнае ўяўленне.
Чалавек, жадае ён ці не жадае, ведае ці не ведае, арганічна і непарыўна звязаны з прыродай — з лясамі, палямі, гарамі, стэпамі і пустынямі, з морамі, рэкамі і балотамі, звярамі, птушкамі і рыбамі. Ён не можа без іх існаваць, як не можа існаваць без паветра, вады і ежы, без святла і цяпла. Чалавек — усяго толькі частка прыроды, частка навакольнага асяроддзя. Далей прачытай у кніжцы.
Віталь Вольскі
«Чомга. У лясніцтве. На лясным возеры. Дзіўная птушка»
Быў ясны жнівеньскі вечар, калі я падышоў да будынка лясніцтва ў вёсцы Белы Лясок.
Да пярэдняй сцяны дома, з абодвух бакоў высокага ганка, былі прыхілены ў некалькі радоў веласіпеды — верная адзнака таго, што ў доме адбываецца сход.
Я сеў на лаўку пад вязам. Далей прачытай у кніжцы.
Міхась Даніленка
«Журка»
Бацька прынёс Толіку маладога жураўліка з перабітым крылом.
— Хутка халады пачнуцца. Акалее, загіне, — сказаў ён. — А мы яго выхадзім...
Калі Толік падыходзіў да птушкі, яна злосна шыпела, раскрывала дзюбу — спрабавала дзеўбануць хлопчыка. Не прывык Журка, каб яго рукамі гладзілі. Далей прачытай у кніжцы.
Авяр’ян Дзеружынскі
«Азбука птушак»
Вось вам азбука
I птушак,
Любых змалку
Весялушак. Далей прачытай у кніжцы.
Уладзімір Дубоўка
«Шануйце ўсё жывое»
Як толькі я сябе помню, бацькі мае і старэйшыя людзі — суседзі — прывучалі нас, малых, шанаваць усё жывое, што вакол нас:
— Не тапчы травіцы, хадзі сцежачкай. Трава вырасце. Яе скосяць — будзе сена кароўкам, каню... Далей прачытай у кніжцы.
Мар’ян Дукса
«Сябры»
Сябры
Сябруюць —
Ніколі не скажуць «не дам».
Усё яны дзеляць
Заўжды папалам:
Суніцы, чарніцы,
Банан, вінаград,
Пячэнне, халву,
Апельсін, шакалад.
Адзін будзе грэцкі арэх,
Як на грэх, —
Пароўну падзеляць
I грэцкі арэх! Далей прачытай у кніжцы.
Кастусь Жук
«Зямныя лекары»
На Зямлі
Багата спраў
(Кожны ведае вучоны!)
У падлескаў і дубраў,
У бароў вечназялёных. Далей прачытай у кніжцы.
Васіль Жуковіч
«Слухай родную прыроду»
У любую пару года,
у пагоду, непагоду
слухай родную прыроду —
ты пачуеш галасы
таямнічае красы. Далей прачытай у кніжцы.
Якуб Колас
«Савось-распуснік»
Вось што, дзеткі, мае краскі:
Што хадзіць за многа міль?
Можа лепей замест казкі
Расказаць вам адну быль?
Згодны?
Добра. Далей прачытай у кніжцы.
Легенды
«Адкуль зязюля ўзялася»
Жылі-былі брат і сястра. Брат быў вельмі бедны, а сястра — дужа багатая.
Аднойчы пайшоў брат да сястры, каб хоць кавалкам хлеба дапамагла. Далей прачытай у кніжцы.
«Адкуль узяўся мядзведзь»
Ці ведаеце вы, адкуль узяўся мядзведзь?
Мядзведзь перш быў такі самы мужык, як і ўсе мы, гарапашнікі.
Даўно тое здарылася. Людзей тады было мала. Гэта цяпер так народу намножылася, што ледзь зямля іх падымае. А даўней людзі жылі сям-там па лесе, лавілі звера, птушак, а ў азёрах ды рэках — рыбу. Улетку збіралі ягады або капалі карэнне, рабілі запасы на зіму. Больш за ўсё запасалі арэхаў і мёду. Пчол тады было багата. Яны самі вадзіліся ў дуплах і ў земляных норах. Па лесе і цяпер яшчэ ёсць пчолы ў дуплах. Дык вось людзі і шукалі такіх пчол, і хто першы знаходзіў, таго і былі тыя пчолы. Ён абвязваў дрэва, на якім вяліся пчолы, лічылася, што гэтыя пчолы яго, а таму ніхто не меў права іх чапаць.
Але жыў сярод людзей адзін гультаяваты мужык. Яму не хацелася самому шукаць пчол, дык ён ухітрыўся выдзіраць чужыя. Толькі цяжка яму было ўзлазіць на дрэва. I пачаў ён шукаць ведзьмара. Далей прачытай у кніжцы.
Уладзімір Ліпскі
«Дабрадзей для ўсіх дзяцей»
Летам, здаецца, спяваюць усе: птушкі і пчолы, дрэвы і травы, сонца і кветкі. Якое наўкол хараство!
Такой парой Вася Вясёлкін заўсёды збірае сваіх сяброў у дачным пасёлку Зялёная Гара. Адтуль амаль кожны дзень яны вандруюць па наваколлі, адпачываюць і робяць для сябе адкрыцці. Далей прачытай у кніжцы.
Уладзімір Ліпскі
«Юні-Юні клапоціцца пра здароўе
Летам, здаецца, спяваюць усе: птушкі і пчолы, дрэвы і травы, сонца і кветкі. Якое наўкол хараство!
Такой парой Вася Вясёлкін заўсёды збірае сваіх сяброў у дачным пасёлку Зялёная Гара. Адтуль амаль кожны дзень яны вандруюць па наваколлі, адпачываюць і робяць для сябе адкрыцці. Далей прачытай у кніжцы.
Уладзімір Ліпскі
«Чырвоная кніга»
Магутны лясны асілак Зубр задумаў цікавае падарожжа па Беларусі. Даўней яго продкі, равеснікі мамантаў, жылі паўсюдна. Цяпер зубры насяляюць ці не адну толькі Белавежскую пушчу. Хто ж яшчэ са старажылаў жыве ў лясных нетрах рэспублікі?
Далей прачытай у кніжцы.
Уладзімір Мазго
«Лайдак і Шпак»
Вось дык дзіва:
Шпак шчабеча
Ясю
Мовай чалавечай. Далей прачытай у кніжцы.
Георгій Марчук
«Добрае сэрца»
Здарылася бяда. Маленькае варанятка ўпершыню ўскараскалася на край гнязда, але нечакана наляцеў парывісты вецер, і птушаня не ўтрымалася, звалілася ўніз. Падаючы, пабіла лапку і параніла крыльца. Перапалохаўшыся, забылася нават паклікаць на дапамогу сваю маму-варону, якая шукала корм побач, у двары дзевяціпавярховага дома. Кульгаючы на правую лапку, варанятка схавалася ў траве. I тут заўважыла, што з дзіцячага садка да яго кіруецца чорна-белы кот. Варанятка скеміла: трэба ўцякаць ад гэтага ліха. Дрыжучы ад страху, зашылася ў густы куст і вырашыла чакаць сваю маму. Далей прачытай у кніжцы.
Георгій Марчук
«Як Агапка мальвы ўратавала»
Быў май. Дзесяцігадовая кірпатая, з доўгай густой касой дзяўчынка Агапка гасцявала ў сваіх дзядулі і бабулі. Агапкавы бацькі — смелыя і шчырыя людзі. Яны працавалі выратавальнікамі і таму накіраваліся ў далёкую краіну Грэцыю, каб гасіць лясныя пажары. Агапка любіла вёску і ёй там было цікава. А яшчэ ва ўтульным доме бабулі і дзядулі была печка, у якой бабуля рабіла смачныя бліны і варыла прасяную кашу. А яшчэ бабуля навучыла Агапку даіць казу Марфу. Далей прачытай у кніжцы.
Таццяна Мушынская
«Мая рабіна»
Сёння ў школе нам далі заданне — напісаць невялічкае сачыненне на тэму «Чатыры пары года». Таму мне не церпіцца хутчэй сесці за стол і пачаць… Я ўжо загадзя ведаю, што мая суседка па парце, Светка, абавязкова напіша пра тое, што вясной робіцца цёпла, траўка зелянее, а з далёкіх краін прылятаюць птушкі. Гэта і так усім зразумела! Дый што цікавага гэтыя дзяўчынкі прыдумаць могуць! Вось я, Андрэйка, напішу… Вы не ведаеце, пра што? Пра сваю любімую рабіну. Далей прачытай у кніжцы.
Рыгор Няхай
«Белая бярозка»
Белая бярозка,
Дробная раса.
Ў полі каля вёскі
Пасадзіў я сам. Далей прачытай у кніжцы.
Міхась Пазнякоў
«Бярозка»
Стаіць яна на ўзлеску,
Каля густых ялін,
І золата на сцежку
Плыве з яе галін. Далей прачытай у кніжцы.
Алесь Пальчэўскі
«Верабейчык»
Той зімою мы будавалі ў сяле магазін: прасторны, высокі, на цагляным падмурку. Пад канец студзеня, упершыню ад пачатку зімы, пачалася адліга. Дыхнуў з поўдня цёплы ветрык, і заслязіліся стрэхі. Снег памякчэў, і на вуліцы, куды ні глянь, гаманлівыя дзеці гулялі ў снежкі.
Увесь дзень мітусіліся і шчабяталі вераб'і, смялейшыя купаліся ў лужынах. Птушкам, больш, чым людзям, абрыдзелі маразы, і адліга нагадала ім цёплую вясну. Далей прачытай у кніжцы.
Алесь Пальчэўскі
«Крыўда»,
Прывык наш брыгадзір Ціхан Піліпавіч да свайго Мурзы: куды сам, туды і сабаку бярэ. Паехалі мы ў Сібір шукаць нафту, і Мурза з намі. Назвалі сабаку так за беленькую пляму пад вокам: нібыта замурзаны.
Усю зіму наша група геолагаў жыла ў вялікім сяле, і брыгадзір прывучыў Мурзу прыносіць з крамы пакупкі. Далей прачытай у кніжцы.
Алесь Пальчэўскі
«Экзамен»
Аднае нядзелі ўвосень Юрка ўпрасіўся з'ездзіць з татам на кірмаш. Дзесяцігадоваму хлопчыку не толькі хацелася паглядзець раённы гарадок: ён спадзяваўся прыдбаць к зіме новую шапку.
Шмат чаго купіць наказала жонка Данілу: бочку для капусты, бо ў ранейшай падгнілі клёпкі, і ацынкаваныя начоўкі, як у суседкі, і круп, і селядцоў, і цукру, і ўсякай іншай драбязы, нават духмянага перцу.
Каб не забыцца чаго, Даніла папрасіў сына запісаць усё на кавалачку паперы. Далей прачытай у кніжцы.
Генадзь Пашкоў
«Добрым будзь!»
Добрым будзь!
І чулым будзь!
І помні,
што жыццё
удзячнае такім.
Прымацуеш у двары шпакоўню,
Раніцай пачуеш з яе
гімн! Далей прачытай у кніжцы.
Зіновій Прыгодзіч
«Выратаванне ластаўкі».
Была нядзеля. На дачы ў гэты дзень нічога не рабілі: бабуля не палола грады, дзядуля не браўся за свае інструменты. Арцёмку ж сядзець і нічым не займацца сумна. Таму ён падышоў да дзядулі і прапанаваў з'ездзіць паназіраць за ластаўкамі-беражанкамі. Дзед ахвотна падтрымаў унука. Яны асядлалі веласіпеды і пакацілі. Джэк, як заўсёды, дробненька перабіраючы лапкамі, бег наперадзе. Далей прачытай у кніжцы.
Галіна Пшонік
«Каштанчык»
Увосень на сумнай пустцы побач са школай дзеці пасадзілі каштаны. Саджанцы маладыя і тонкія, таму ўсю зіму дзеці перажывалі, ці не змерзнуць яны, ці прымуцца. I ўявіце сабе: вясной на ўсіх шасці дрэўцах з'явіліся вялікія, радасна-зялёныя лісточкі. Усе каштаны прыняліся! Пустка, дакладней, былая пустка стала вельмі ўтульным і вясёлым месцейкам.
Але праз некалькі дзён у вясёлым месцейку адбылося зусім невясёлае здарэнне. Далей прачытай у кніжцы.
Аляксей Пысін
«Пісьмо птушак»
Лёг сняжок пушысты,
Белы, як папера,
А на снезе птушкі
Ў каляровым пер'і.
Снегіры, сініцы,
Галкі-забіякі
На паперцы гэтай
Пакідаюць знакі. Далей прачытай у кніжцы.
Пятро Рунец
«Ліпка»
Дзед Даніла разам з унукам Валерыкам гулялі ў садзе. Хоць дзень быў і спякотны, але тут панаваў прыемны халадок. Пахла садавінай і травамі. У густой засені ціха шчабяталі птушкі. Ідучы ўслед за дзедам, Валерык уважліва прыглядаўся да дрэў, на якіх віселі падобныя на зялёныя званочкі грушы, яблыкі-наліванкі, слівы.
У канцы саду, на ўзмежку, расла маладая купчастая ліпка. Валерык раптам спыніўся і, паказваючы на яе, сказаў:
— Дзед, бачыш, ліпка! Давай ссячом… Далей прачытай у кніжцы.
Андрэй. Хадановіч
«Хто жыве на дне ракі?»
Акуні і шчупакі,
Краснапёрка, ёрш і карп.
(Хто спаймае — мае скарб!)
Ёсць вугры і ёсць ляшчы,
I падводныя карчы,
I прабітыя мячы.
(Ціха, Таня, не пішчы!) Далей прачытай у кніжцы.
Васіль Хомчанка
«Дзядоўнік»
У маім двары расце куст дзядоўніку. Яго яшчэ называюць лопухам, калючнікам.
Летам, калі дзядоўнік зялёны і цвіце малінавымі кветкамі, да яго не падступішся — уколе.
— Пакуль расту і цвіту, не чапайце мяне! — строга папярэджвае ён усіх, натапырыўшы калючкі.
Увосень дзядоўнік робіцца шэрым, непрыгожым. I куды дзяюцца яго сіла і адвага! Далей прачытай у кніжцы.
Васіль Шырко
«Дзіўны кот»
Усе вы, канешне, ведаеце, што я, мажліва, адзіны фермер у Беларусі, які зёлкі ад немачы і скрухі вырошчвае, а не толькі збожжа і бульбу. Цуд-зелле — жэньшэнь, рамонкі, васількі, галаўню… Можа, тысячам людзей вярнулі здароўе мае травы. Адзін святаяннік ад тысячы хвароб памагае. У народзе кажуць: «Як без мукі нельга хлеб спячы, так без яго хваробу вылечыць…»
Нават звяры і хатнія жывёлы травамі лечацца. Далей прачытай у кніжцы.
Мікола Янчанка
«Яблычак»
Ідзе па вуліцы хлопчык.
А я следам іду.
Хлопчык подскакам, подбегам.
Я таксама хутчэй пайшоў.
Хлопчык спявае сваю на хаду складзеную песеньку:
На галіне грушкі
Заспявалі птушкі —
Нам спяваюць,
Нас вітаюць
Птушкі-весялушкі. Далей прачытай у кніжцы.